Беларусь на 22-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе заклікала звярнуць увагу на сітуацыю з катаваннямі ў сакрэтных турмах ЦРУ ў шэрагу еўрапейскіх краін. У прыватнасці, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Яўген Лазараў выступіў у рамках інтэрактыўнага дыялога са спецдакладчыкамі па катаваннях і па становішчы праваабаронцаў. Прадстаўнік Беларусі адзначыў, што спецдакладчык адрэагавала на рэкамендацыю Беларусі адносна неабходнасці маніторынгу сітуацыі з праваабаронцамі ў заходніх краінах. Упершыню ў яе дакладзе былі названы такія краіны, як Канада, Францыя, Іспанія, Нідэрланды, Швейцарыя, ЗША.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz