Беларусь зацікаўлена ў далейшым удзеле ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства". Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках пятага нефармальнага дыялогу міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што адбыўся адкрыты і канструктыўны абмен думкамі, ідэямі і падыходамі адносна далейшага развіцця Усходняга партнёрства.
Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Ёханес Хан выказаў удзячнасць беларускаму боку за арганізацыю дыялогу, які, на яго думку, дазволіць удзельнікам паглыбіць агульнае разуменне сітуацыі. Такія сустрэчы даюць магчымасці для дыскусіі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz