Ніякага змянення знешнепалітычнага курсу Беларусі на міжнароднай арэне не будзе. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Па яго словах, Беларусь, як праводзіла шматвектарную палітыку ў адпаведнасці з устаноўкамі кіраўніка дзяржавы, так і будзе яе праводзіць. Міністр прызнаў, што на нейкім этапе Беларусь была больш арыентавана на ўсходні вектар. Па яго словах, цяпер трэба дыверсіфікаваць гандлёва-эканамічныя адносіны з іншымі краінамі, працаваць актыўна і на іншых напрамках.
Таксама, па словах Уладзіміра Макея, ёсць усе падставы разлічваць на стварэнне больш пазітыўнай атмасферы ў адносінах Беларусі з Захадам. Знешняя палітыка краіны, заснаваная на прыярытэце нацыянальных інтарэсаў, знаходзіць больш разумення. Беларусь вядзе вельмі актыўны дыялог з еўрапейскімі партнёрамі, з ЗША. Ужо ёсць пэўныя пазітыўныя вынікі. Разам з тым кардынальных змяненняў у беларуска-еўрапейскіх адносінах у сувязі з намаганнямі, якія прыкладае Беларусь для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, міністр пакуль не адзначае.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz