Беларускі бок зацікаўлены ў наладжванні прамога дыялога паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас рабочага візіту ў Германію. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выклаў падыходы беларускага боку па праблематыцы рэгіянальнай бяспекі і актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, адзначыў важную стабілізуючую ролю Беларусі ў рэгіёне, закрануў перспектывы беларуска-германскіх адносін і дыялога па лініі Беларусь - ЕС. Чакаецца, што Уладзімір Макей прыме ўдзел у рабоце 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz