У Польшчы адзначаюць 70-годдзе вызвалення канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме і Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Мерапрыемствы праходзяць на тэрыторыі былога лагера “Аўшвіц-Біркенаў”. Беларускую дэлегацыю на іх узначальвае Надзвычайны і Паўнамоцны пасол у Польшчы Аляксандр Авяр’янаў. У рамках цырымоніі пройдуць памінальныя набажэнствы, а кіраўнікі дэлегацый запаляць памінальныя свечкі перад помнікам ахвярам канцлагера.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz