Увесь праваслаўны свет адзначае Ражаство Хрыстова. У царкоўным календары гэта другое па значнасці свята пасля Вялікадня. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі і ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі. Цэнтральнай падзеяй стала набажэнства ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Са святам Божага нараджэння суайчыннікаў павіншаваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ражаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады, - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz