Дакумент зараз павінен прайсці працэдуры ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. Спачатку яго разгледзяць рэспубліканскія галіновыя органы кіравання, потым Савет Міністраў. Напярэдадні ў Маскве эксперты дапрацавалі палажэнні, якія на сустрэчы ў Мінску ўзгаднілі прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана. Такім чынам, праца над дагаворам поўнасцю завершаная. Па рашэнні лідараў мытнай "тройкі" некаторыя эканамічныя пытанні перавялі ў фармат двухбаковага абмеркавання (паміж Беларуссю і Расіяй). Чакаецца, што новую форму інтэграцыі прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана запусцяць 29 мая ў Астане. А сам Еўразійскі саюз пачне працу з 1 студзеня 2015 года.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz