Жыхары Бардо ўбачылі "Лебядзінае возера" ў выкананні беларускіх артыстаў

Жыхары французскага Бардо ўбачылі "Лебядзінае возера" ў выкананні беларускіх артыстаў. Гастрольны тур па Францыі балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі пачаўся са спектакля ў горадзе Бардо, паведамляе БЕЛТА. Тэатр будзе гастраляваць па 4 мая ў рамках Дзён беларускай культуры ў Францыі са спектаклем "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага. Дні беларускай культуры ў Францыі пачаліся 20 сакавіка ў Ліёне прэзентацыяй беларускага кінематографа. Акрамя таго, беларускія кнігавыдаўцы ўпершыню прадставілі сваю прадукцыю на Міжнароднай кніжнай выставе ў Парыжы.

 
 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions