Вернікі Беларусі ў чаканні вялікай святыні.

         Bернікі Беларусі ў чаканні вялікай святыні - крыж Андрэя Першазванага прыбудзе ў Мінск ў гэту нядзелю. Рэліквія будзе знаходзіцца спачатку ў храме Апостала Андрэя. Затым крыж перанясуць у самы цэнтр горада - на Мінскае Замчышча, дзе ў панядзелак пройдзе Боская літургія. Пасля службы святыня адправіцца ў храм Усіх Святых, дзе  прабудзе да 2 жніўня. Рэліквія ўжо пабывала ў Санкт-Пецярбургу і Маскве. Крыж Андрэя Першазванага ўпершыню пакінуў Грэцыю толькі сёлета. Прынясенне святыні прымеркавана да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Плануецца, што ва ўрачыстасцях у Мінску прымуць удзел больш за 80 архіпастыраў і 50 тысяч паломнікаў.  

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions