Перспектывы беларуска-французскага ўзаемадзеяння абмеркаваны ў Парыжы.

         Гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ў час сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дыпламатычным саветнікам презідэнта Францыі Фаб'енам Пенонам. У час размовы, у прыватнасці, адзначана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў эканамічнай сферы, развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры. Пасол Беларусі праінфармаваў дыпламатычнага саветніка прэзідэнта Францыі аб запланаваных на бліжэйшы час сумесных беларуска-французскіх праектах і мерапрыемствах у эканамічнай сферы.  Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы адносін паміж Беларуссю і ЕС, а таксама пытанням падрыхтоўкі да саміту "Усходняга партнёрства", правядзенне якога запланавана на лістапад у Вільнюсе.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions