Гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ў час сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дыпламатычным саветнікам презідэнта Францыі Фаб'енам Пенонам. У час размовы, у прыватнасці, адзначана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў эканамічнай сферы, развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры. Пасол Беларусі праінфармаваў дыпламатычнага саветніка прэзідэнта Францыі аб запланаваных на бліжэйшы час сумесных беларуска-французскіх праектах і мерапрыемствах у эканамічнай сферы. Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы адносін паміж Беларуссю і ЕС, а таксама пытанням падрыхтоўкі да саміту "Усходняга партнёрства", правядзенне якога запланавана на лістапад у Вільнюсе.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.