Беларусь адзначае Дзень Перамогі

Урачыстае шэсце ў гонар свята прайшло ў Мінску. У ім прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, дыпламатычнага корпуса, моладзь. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў памяць аб подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну ўсклаў вянок да манумента Перамогі.

Для мільёнаў людзей Дзень Перамогі стаў вечным сведчаннем доблесці народаў, якія адолелі найвялікшае сусветнае зло - фашызм,-  заявіў кіраўнік дзяржавы. Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мы павінны спыніць трагічныя падзеі ва Украіне, чаго б нам гэта ні каштавала. Прэзідэнт са шкадаваннем канстатаваў, што сёння некаторыя палітыкі забываюць урокі гісторыі, спрабуюць прынізіць ролю савецкага народа ў Перамозе над фашызмам, патураюць адраджэнню нацызму.

 
 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions