Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live". Зробленыя ў мінулую нядзелю падчас размовы з журналістамі заявы Прэзідэнта Беларусі выклікалі вялікую цікавасць ва Украіне. Меркаванне і пазіцыя кіраўніка беларускай дзяржавы ў адносінах да сітуацыі ў суседняй краіне зрабілі яго ключавой фігурай у медыйнай сферы. Таму Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з найбольш папулярных украінскіх тэлеперадач, папрасіў Аляксандра Лукашэнку адказаць на надзённыя, няхай часам і непрыемныя, пытанні. Некаторыя з іх для Прэзідэнта былі не новыя, але тым не менш Аляксандр Лукашэнка выказаў для народа Украіны сваю пазіцыю ў адкрытым ключы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí