Незвычайных " парушальнікаў" затрымалі напярэдадні Новага года полацкія пагранічнікі на самай поўначы Беларусі. Паблізу пагранзаставы Савейкі пралягаў маршрут двух казачных персанажаў . Пільныя пагранічнікі праверылі ў затрыманых дакументы і высветлілі , што з Расіі ў Беларусь ідуць Дзед Мароз і Снягурка. Галоўныя героі навагодніх свят прад'явілі " сапраўдны пашпарт Дзеда Мароза " , у які па ўсіх правілах ўпісана яго ўнучка. Устаноўлена , што Дзед Мароз ужо павіншаваў расійскую дзятву са святамі і цяпер спяшаецца да беларускіх малых. Пагранічнікі даставілі казачных персанажаў на заставу , дзе любімы ўсімі дзядуля павіншаваў дзяцей памежнікаў з надыходзячым святам і падарыў салодкасці.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí