Міжнародны форум камерных аркестраў "Жнівень Нясвіжа " сёлета плануецца ўпершыню правесці ў Беларусі. Задача праекта - паказаць беларускаму гледачу індывідуальнасць і разнастайнасць камерных аркестраў, прадэманстраваць багацце камернага рэпертуару і пазнаёміць публіку з замежнымі артыстамі. У фестывалі будуць прымаць удзел лепшыя калектывы Еўропы. Кожны аркестр наведае Беларусь са сваёй канцэртнай праграмай. Эксклюзіўнасць праекта - у выкананні твораў, напісаных для камернага аркестра кампазітарам сваёй краіны. Форум будзе праходзіць на гістарычных пляцоўках Нясвіжа. Музыку падзеляць на палацавую і пленэрную. Сярод запрошаных на першы фестываль літоўскі аркестр. Вядуцца перамовы аб прыездзе ў Беларусь калектываў з Польшчы і Швейцарыі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí