Беларусь і Усходні Тымор устанавілі дыпламатычныя адносіны. Сумеснае камюніке аб гэтым было падпісана 1 кастрычніка ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Ад Рэспублікі Беларусь камюніке падпісаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, ад Усходняга Тымора - міністр замежных спраў і супрацоўніцтва Жазэ Луіш Гутэрэш. Пасля падпісання міністры абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама неабходнасць стварэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí