Амерыканскі бок выказвае задавальненне тым, што Беларусь згадзілася правесці на сваёй тэрыторыі сустрэчу па пошуку шляхоў вырашэння ўкраінскага канфлікту. Аб гэтым, заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па дэмакратыі, правах чалавека і працы Томас Меліа, які наведваў Беларусь у складзе міжведамаснай дэлегацыі ЗША.Акрамя таго, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд заявіў, што ў час сустрэчы прадстаўнікоў дэлегацыі ў Міністэрстве абароны Беларусі была падкрэслена ўдзячнасць ЗША беларускаму боку за ўдзел у такіх міжнародных дагаворах, як Дагавор па адкрытым небе, а таксама ў праграме "Партнёрства дзеля міру".
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí