Беларусь рыхтуецца да правядзення чарговага пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. “Праводзіцца неабходная работа па падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства”, - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Адказваючы на пытанні журналістаў адносна будучай сустрэчы, Дзмітрый Мірончык не ўдакладніў, хто канкрэтна будзе ў ёй удзельнічаць, паколькі Беларусь з’яўляецца толькі прымаючым бокам. Нагадаем, чарговы этап перамоў трохбаковай кантактнай групы (Украіна - Расія - АБСЕ) па ўрэгуляванні сітуацыі на Украіны пройдзе ў Мінску 5 верасня.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí