Беларусь рыхтуецца да правядзення чарговага пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны


        Беларусь рыхтуецца да правядзення чарговага пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. “Праводзіцца неабходная работа па падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства”, - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Адказваючы на пытанні журналістаў адносна будучай сустрэчы, Дзмітрый Мірончык не ўдакладніў, хто канкрэтна будзе ў ёй удзельнічаць, паколькі Беларусь з’яўляецца толькі прымаючым бокам. Нагадаем, чарговы этап перамоў трохбаковай кантактнай групы (Украіна - Расія - АБСЕ) па ўрэгуляванні сітуацыі на Украіны пройдзе ў Мінску 5 верасня.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"