Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 23 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны. Сёлета ён упершыню набыў статус міжнароднага, паведамляе БЕЛТА. Для ўдзелу ў форуме запрошаны творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Расіі, Украіны, Малдовы. Традыцыйна тут будуць прадстаўлены і самадзейныя артысты, народныя ўмельцы беларускага Палесся. У праграме – канцэрты, выставы рамеснай і народнай творчасці, якія ў поўнай меры адлюстроўваюць своеасаблівасць і ўнікальнасць палескага краю. Пройдуць конкурс "Прыгажуня Палесся", фотавыстава "Знакамітыя палешукі", конкурс маладой сям'і і свята ручніка. Упершыню адбудзецца цырымонія ўручэння памятнага знака "Ганаровы паляшук", гашэнне паштовай маркі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí