Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Бакі плануюць ажыццяўляць сумесны падбор, апрацоўку і распаўсюджванне інфармацыі аб знешнеэканамічнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі і іншых краінах, а таксама абмен данымі, распаўсюджванне звестак аб экспартным, прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыяле нашай краіны. Акрамя таго, арганізацыі будуць аказваць падтрымку беларускім малым і сярэднім прадпрыемствам у арганізацыі экспарту сваёй прадукцыі і прыцягненні замежных інвестыцый.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz