У Малдове будзе створаны Беларускі культурны рух "Кліч". Такое рашэнне было прынята ў Кішынёве на ўстаноўчай канферэнцыі грамадскага аб'яднання, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове, Таварыства дружбы Малдова-Беларусь і іншых беларускіх этнакультурных арганізацый. Асноўнымі мэтамі руху “Кліч” стане захаванне, вывучэнне, развіццё і папулярызацыя беларускай культуры, мовы, гісторыі, традыцый, звычаяў, нацыянальнай і культурнай самабытнасці, духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага народа, садзейнічанне ўмацаванню двухбаковых дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Малдовай.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz