Беларусь не будзе адклікаць свайго пасла з Украіны. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанні журналістаў адносна таго, што ўкраінскі пасол адкліканы з Беларусі ў Кіеў для кансультацый.
"Пасля адклікання ўкраінскага пасла для кансультацый пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка сустракаўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны, - адзначыў Дзмітрый Мірончык. - Такім чынам, наш дыялог з Украінай прадаўжаецца".
У любым выпадку, паводле яго слоў, беларускі бок зыходзіць з таго, што "ўзровень пасла - гэта ўзровень, на якім павінны падтрымлівацца адносіны паміж суседнімі дружалюбнымі краінамі, звязанымі цеснымі эканамічнымі і асабістымі кантактамі". "Мы спадзяёмся, што на гэтым узроўні нашы адносіны будуць прадаўжацца і ў далейшым", - заявіў Дзмітрый Мірончык.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz