Міжнародны валанцёрскі лагер "Спадчына Сапегаў" будзе працаваць летам у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Праект ажыццяўляецца пад эгідай рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА». Плануецца, што ўдзельнікамі лагера стане моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў з Беларусі, Францыі, Італіі, Германіі, Швецыі, Украіны і іншых краін. Валанцёры будуць працаваць на тэрыторыі палаца Сапегаў, дзе працягваецца рэстаўрацыя. Акрамя таго, добраахвотных памочнікаў з інтэрнацыянальнага лагера чакаюць на тэрыторыі помніка архітэктуры - царквы Святога Пятра і Паўла і кляштара базыльянаў, дзе таксама вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Запланавана работа і на помніку археалогіі XV - XVI стагоддзяў ўздоўж аб'язной дарогі вакол Белавежскай пушчы - замчышча Боны Сфорцы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz