Фота: belta.by
Канфлікт ва Украіне павінен вырашацца на аснове балансу інтарэсаў трох краін - Украіны, Расіі і Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
"Наша прынцыповая пазіцыя ў тым, што перагаворы павінны весціся з удзелам трох бакоў, для якіх важна сітуацыя, што развіваецца ў нашым рэгіёне. Гэта датычыцца і Расіі, і Украіны, і Беларусі. Калі гаварыць пра гарантыі, то павінна быць дакладнае разуменне, якія гарантыі бяспекі будуць і для Расіі, і для Украіны, і для Беларусі", - сказаў Уладзімір Макей.
Ён адзначыў, што пазіцыя беларускай дзяржавы вядома: краіна зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту. "Павінна быць знойдзена рашэнне гэтага пытання, але на аснове балансу інтарэсаў, які прынцыпова важны і для Расіі, і для Украіны, і для Беларусі", - падкрэсліў міністр.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz