VI Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" пройдзе 10-11 жніўня ў Іванаўскім раёне. На гэты раз мерапрыемства прысвечана 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Ідэя сумясціць свецкае і царкоўнае мерапрыемства належыць святарам раёна. У Моталі на сродкі прыхаджан і спонсараў доўгі час рэканструявалі Свята-Праабражэнскую царкву - помнік архітэктуры 19-га стагоддзя. На замену купалаў і ўнутранага ўбрання храма выдаткавана каля Br2 млрд. Цырымонію ўзнагароджання тых, хто ўнёс свой уклад у рамонт храма, вырашылі ўключыць у праграму фестывалю. Але кулінарная тэма на Мотальскім фестывалі не адыходзіць на другі план. Увазе гасцей будуць прадстаўлены шматлікія гандлёвыя рады з прадукцыяй ад мясцовых вытворцаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz