Беларускі Змей Гарыныч – Міфічны Цмок - можа стаць сімвалам Лепельскага краю. Міні-праект па стварэнні турыстычнага брэнда раёна прэтэндуе на атрыманне міжнароднай фінансавай падтрымкі. У беларускай міфалогіі Цмок - уладар зямных і нябесных вод, яго сімвал - вясёлка. Пра Цмока можна прачытаць у Караткевіча. У класіка напісана, што апошні беларускі Цмок жыў у адным з лепельскіх азёр. Вось і вырашылі на Лепельшчыне, што турыстычным сімвалам раёна па праве можа лічыцца гэта легендарная істота.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz