Дзяржаўны візіт Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь дасць магчымасць вывесці ўсебаковае беларуска-кітайскае стратэгічнае партнёрства на новы, яшчэ больш высокі ўзровень. Чакаецца, што будзе падпісана сумесная дэкларацыя аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэн Гапін на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх СМІ ў Пекіне. Таксама, па словах Чэн Гапіна, візіт Старшыні КНР ў Беларусь пасадзейнічае больш актыўнай рэалізацыі праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz