З прывітальным словам выступіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас. дыпламат адзначыў важнасць захавання памяці аб ахвярах і подзвігу народаў, якія перамаглі нацызм, каб пазбегнуць паўтарэння памылак мінулага і не дапусціць новай сусветнай трагедыі. Ён падкрэсліў неабходнасць падвоеных намаганняў міжнароднай супольнасці для ўмацавання адзінства, цярпімасці і салідарнасці як галоўных прынцыпаў у міжнародных адносінах.
Як чакаецца, у пачатку мая адбудзецца спецыяльнае ўрачыстае пасяджэнне Генасамблеі ААН, прысвечанае памяці ўсіх ахвяр Другой сусветнай вайны. Плануецца правесці ініцыіраваную Беларуссю і падтрыманую больш як чатырма дзясяткамі дзяржаў цырымонію пасадкі на тэрыторыі штаб-кватэры ААН Дрэва міру і адзінства.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz