Пытанне аб узаемнай адмене віз паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя будзе прапрацоўвацца. Аб гэтым паведаміў член Камітэта Нацыянальнай асамблеі па стратэгіі і фінансах, кіраўнік парламенцкай Асацыяцыі дружбы Рэспубліка Карэя – Беларусь Шын Ге Рун па выніках сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам. На цяперашнім этапе Беларусь і Карэя на ўзаемнай падставе прымяняюць візавы рэжым уезду для асоб з агульнаграмадзянскім пашпартам. Для грамадзян з дыпламатычным і службовым пашпартам дзейнічае бязвізавы рэжым тэрмінам не больш за 90 дзён.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz