Беларусь і Літва будуць і далей развіваць навукова-практычную дзейнасць у жывёлагадоўчым сектары. Гэта адна з дамоўленасцей, дасягнутых на першым пасяджэнні беларуска-літоўскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі ў Мінску. Вырашана ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне ветэрынарыі для прадухілення інфекцыйных хвароб жывёл (асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца афрыканскай чуме свіней). Бакі абмеркавалі і рэалізацыю сумесных сельскагаспадарчых інвестпраектаў у Беларусі. Як было адзначана, наша краіна гатова прадоўжыць супрацоўніцтва ў прыцягненні інвестыцыйных рэсурсаў пад выкананне канкрэтных сельскагаспадарчых праектаў і праграм у галіне мадэрнізацыі перапрацоўчых прадпрыемстваў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz