В'етнам і далей будзе падтрымліваць курс на пашырэнне сувязей з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В'етнама ў Беларусі До Ван Май у 23-гадавіну ўстанаўлення беларуска-в'етнамскіх дыпламатычных адносін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што В'етнам і Беларусь мэтанакіравана развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Добрыя адносіны складваюцца ў палітычнай, эканамічнай, навуковай і культурнай сферах. У эканамічнай галіне ёсць узаемная зацікаўленасць павялічваць абмен таварамі і паслугамі. В'етнам разлічвае на істотны рост узаемадзеяння з Беларуссю ў сувязі з пагадненнем аб свабодным гандлі з Мытным саюзам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz