«Мастакі – гэта асаблівыя людзі, яны абы-каго маляваць не будуць», – такімі словамі Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры, пачынае размову пра часовую тэматычную экспазіцыю. Яна прысвечана аднаму з вядомых і вельмі любімых беларускіх аўтараў: «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве». Дарэчы, напрыканцы лістапада нашая культурная прастора літаральна напоўнілася «духам Караткевіча»: ладзяцца выставы, спектаклі, круглыя сталы, чытанні. Сапраўды, беларусы памятаюць гэтую яркую асобу літаратурнага сусвету, святкуюць 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча і працягваюць адкрываць яго творчасць з розных бакоў. Напрыклад, не ўсе ведаюць, што сам Караткевіч добра маляваў, ілюстраваў свае творы.
Міхаіл Рыбакоў адзначае, што падрыхтоўка да святкавання юбілею пачалася нашмат раней: з 2019 года распрацоўвалі агульны план правядзення мерапрыемстваў, розныя ўстановы краіны, звязаныя з культурай, дасылалі лісты з уласнымі прапановамі. І ўжо на гэтым этапе стала відавочна: Караткевіча памятаюць і любяць, адсюль і атрымліваюцца праекты не фармальныя, а разнастайныя і ўнікальныя. Зразумела, што не застаўся ў баку і Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча: сумесная выстава спачатку дэманстравалася там, а пасля была перададзена у горад Дуброўна. Гэта сапраўды сімвалічна, бо шэраг твораў Караткевіча звязаны з гэтай зямлёй. Дарэчы, не толькі беларусам былі даступныя тэматычныя экспазіцыі: некаторыя выставы былі прадстаўлены ў Прыбалтыцы і Украіне. Яшчэ адзін цікавы праект па буккросінгу быў распачаты некалькі дзён таму: ва Украіну адправілася бібліятэчка з кнігамі Караткевіча – гэтая асоба выклікае цікавасць і за межамі нашай краіны. Выстава працуе да 10 снежня, таму ўбачыць Караткевіча праз прызму таленту мастакоў яшчэ ёсць час.
– Мы хацелі паказаць, што літаратура – гэта не толькі кніжкі. Гэта больш шырокі свет. І кожны, хто да яе далучаецца, адчувае такую ўзаемасувязь: нібыта чагосьці не хапае кніжкам без малюнкаў; вершы без музыкі – таксама проста вершы. А тут яно спалучаецца, і гэта ўжо асаблівае жыццё твора, які прадстаўлены ў розных іпастасях. Мы дадаём сюды і гістарычныя дакументы, фотаздымкі, графіку. Далучаюцца і іншыя віды мастацтва: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ладзіў пастаноўку «Наш Караткевіч», у фае тэатра размешчаны фотаздымкі пісьменніка, звязаныя з яго жыццём, цікавыя рэчы з яго ўласнага архіва. Адначасова адкрываем буккросінг, можна пачытаць творы Караткевіча ў адкрытым доступе. Я лічу, што калі мы ганарымся сваім таленавітым суайчыннікам, трэба на справе гэта паказваць, – разважае Міхаіл Рыбакоў.
– Як вы лічыце, чаму зараз такі «усплёск» цікавасці да твораў Караткевіча, увогуле да беларускай літаратуры?
– Я таксама заўважаў гэты момант, што людзі сталі больш цікавіцца беларускай мовай, з большай павагай да яе ставіцца, але гэта адбывалася паступова. Мяняюцца пакаленні, адыходзяць савецкія стэрэатыпы, у людзей з'яўляюцца новыя запатрабаванні, новае бачанне. І мы пачынаем разумець: ва ўсім свеце кожны народ ганарыцца тым, што ёсць у яго, чым ён адметны. Асабліва моладзь, калі ездзіць па ўсім свеце, адзначае, што іншыя краіны ганарацца сваім фальклорам, сваімі асобамі, сваімі гістарычнымі падзеямі. Вядома, і нам сорамна не ведаць усяго гэтага. На гэтым этапе мы пачынаем шукаць, чым можам ганарыцца. Высвятляецца, што беларусы таксама цікавы і багаты па культуры народ.
– Ваш любімы твор Караткевіча.
– Цяжка вызначыць, але, напэўна, «Каласы пад сярпом тваім». Дарэчы, сёлета мы зрабілі вялікі праект «Чытаем класікаў разам». Амаль месяц у музеі адбываліся чытанні «Каласоў пад сярпом тваім», відэазапісы мы размяшчалі ў інтэрнэце і на тэлебачанні. Я не чакаў, што будзе такі рэзананс і вялікая цікавасць: прыходзілі людзі розных узростаў, розных сацыяльных статусаў… Кожны чытаў урывак, і да нас звярталіся з просьбай «дайце і нам пачытаць». Такі вялікі том, мы сумняваліся, ці знойдзем людзей, а атрымалася, што прыходзілася нават адмаўляць некаторым. Гэта было нечакана, але вельмі прыемна. І цікава, што мы падрыхтавалі экзэмпляры кнігі, але шмат людзей прыходзілі са сваімі асобнікамі. Гэта сведчыць аб тым, што ў бібліятэках нашых грамадзян таксама ёсць Караткевіч, і яго чытаюць і любяць. А ў нашым музеі з'явіўся яшчэ адзін экспанат: кожны, хто прыходзіў на чытанні, пакінуў аўтограф на кнізе «Каласы пад сярпом тваім».
ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут