Фота belta.by
На перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі абмяркоўваецца ў асноўным тэматыка імпартазамяшчальных праектаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Аляксандрам Брачалавым.
Паводле яго слоў, дзве краіны здольныя на многае, калі яны аб'яднаюць намаганні. "У прынцыпе, мы многае можам. Магчыма, не так хутка (хоць час ад нас патрабуе павелічэння хуткасці). Спашлюся на перагаворы з Прэзідэнтам Расіі. Галоўнае, аб чым мы гаворым, што мы ўсё можам, але нам трэба крыху часу. Нават сёння не грошы галоўнае. Сёння ў Расіі валюты - дзяваць няма куды. Імпарт скараціўся. А вось часу ў нас зусім мала", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Для рэалізацыі дзвюма краінамі выдзелены сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні, якіх будзе больш за дзясятак на тэрыторыі Беларусі і вельмі шмат у Расіі.
Расія фінансуе, крэдытуе гэтыя праекты. Такім чынам, бакі разлічваюць даволі хуткімі тэмпамі рушыць наперад па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў сферы аўтамабілебудавання, вытворчасці абсталявання і тэхнікі.
"Змыліся з Расіі гэтыя імпартныя кампаніі, таму сёння нам даводзіцца ўвесь комплекс, які ёсць у Беларусі, - аўтамабілебудаўнічы, станкабудаўнічы - задзейнічаць на тое, каб вырашыць тыя вострыя праблемы, якія стаяць перад Беларуссю і Расіяй. Мы іх вырашым. Гэты год паказаў, што мы цалкам здольныя вырашыць праблемы, якія нам трэба тэрмінова вырашыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць візіту кіраўніка Удмуртыі для далейшага развіцця беларуска-расійскіх адносін. "Вы ўсё ж такі сэрца Расіі, - сказаў ён. - Людзі, якія ў вас жывуць, могуць пасадзейнічаць вырашэнню тых праблем, якія востра стаяць перад намі".
"Нам трэба глядзець на нашых людзей, на нашу эканоміку. Эканоміка - аснова ўсяго. Будзе эканоміка - нам не страшныя ніякія войны, - заявіў беларускі лідар. - Будзьце ўпэўнены, што мы тут надзейныя людзі і ніколі сваім братам не здраджвалі, гэтым шляхам не хадзілі і хадзіць не збіраемся. Будзем разам - хутчэй вырашым нашы праблемы".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перад сустрэчай уважліва вывучыў гісторыю ўзаемаадносін Беларусі і Удмуртыі, і са шкадаваннем канстатаваў, што радавацца пакуль асабліва няма чаму. Хоць за апошнія гады і быў невялікі прырост. "Патэнцыял добры і ва Удмуртыі, і ў Беларусі. Таму ёсць над чым працаваць. Эканоміка і гандлёва-эканамічныя адносіны - гэта аснова, перш за ўсё. Таму будзем будаваць свае планы так, каб тут дабаўляць", - заявіў Прэзідэнт. Усе астатнія напрамкі, упэўнены ён, падцягнуцца следам. "Нашы адносіны - дай бог, каб яны былі ў іншых дзяржаў на такім узроўні, як у нас з Расіяй, і ў прыватнасці з канкрэтным расійскім рэгіёнам", - дадаў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, Беларусь вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з прадпрыемствамі Удмуртыі. "Спадзяюся, што тыя напрамкі, якія нам трэба развіваць, мы ў працэсе вашага візіту знойдзем. Хаця, упэўнены, што ўжо такія планы выбудаваны. Вы ведаеце нашы магчымасці ў высокіх тэхналогіях, аўтамабілебудаванні, нават у абароннай прамысловасці, што вельмі важна на сённяшні дзень", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Сярод патэнцыяльна цікавых для расійскага рэгіёна сфер Прэзідэнт назваў, напрыклад, пастаўкі экалагічных відаў грамадскага транспарту: "У гэтым напрамку мы можам сур'ёзна папрацаваць". Заўсёды карыстаюцца попытам і ліфты беларускай вытворчасці. "Мы гатовы ў гэтым напрамку працаваць. Павінен вам сказаць, што ў гэтым годзе, калі нашы так званыя партнёры сышлі ад нас, мы пераарыентавалі свае магчымасці на рынак Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і па ліфтах. Хоць гэта прадпрыемства было вельмі перагружана. Але Расія для нас у гэтых адносінах з'яўляецца прыярытэтам. Прэзідэнт Пуцін мяне якраз прасіў аб гэтым - каб мы звярнулі ўвагу на замяшчэнне імпартных ліфтаў у Расіі беларускімі. Я абяцаў, і мы сваё гэта абяцанне выконваем", - сказаў Прэзідэнт.
Што датычыцца аграпрамысловага сектара, то ён ва Удмуртыі і так развіты на даволі высокім узроўні, лічыць кіраўнік дзяржавы. "У аграпрамысловым комплексе нам нічога выдумляць не трэба. Калі вам нешта спадабаецца - калі ласка. Не - значыць, мы будзем у вас вучыцца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаўся за развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы навукі, культуры, аховы здароўя: "Мы тут далёка не адышлі адзін ад аднаго, але не было б шчасця, дык няшчасце дапамагло. Мы цяпер зразумелі, што нам трэба рабіць, у якім напрамку рухацца, а самае галоўнае - не забываць тое, што было назапашана да нас, стаяць усё ж такі на плячах тых гігантаў, якія стварылі некалі нашу агульную краіну. Мы многае запазычалі адтуль (з часоў Савецкага Саюза. - Заўвага БЕЛТА)". Яшчэ ў савецкія часы эканоміка Беларусі была арыентавана на вытворчасць, гэты патэнцыял захаваўся да цяперашняга часу, і краіна пастаўляе на экспарт значную частку сваёй прадукцыі. На аснове прадпрыемстваў таго часу мадэрнізаваны вытворчасці, пабудаваны новыя, самыя сучасныя. Напрыклад, атрымалі развіццё біятэхналогіі, атамная энергетыка, сфера ІТ, касмічныя тэхналогіі. "Яны паднімаюць нацыю на зусім іншы ўзровень развіцця", - канстатаваў Прэзідэнт.
Тавараабарот Беларусі і Удмуртыі па выніках 2021 года склаўся на ўзроўні $102,4 млн, а ў 2020-м ён перасягаў $185 млн. За першыя дзевяць месяцаў гэтага года аб'ём узаемнага гандлю склаў амаль $70 млн, або 94 працэнты да ўзроўню за аналагічны перыяд мінулага года. Прычым экспарт беларускіх тавараў наблізіўся да $30 млн. У аснове экспарту застаюцца пастаўкі грузавых аўтамабіляў, якія за перыяд са студзеня па верасень бягучага года павялічыліся амаль на $5 млн. Ва Удмуртыі Беларусь закупляе стальныя пруткі, вадкасныя помпы, легкавыя аўтамабілі.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут