Фота belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з журналістамі пракаменціраваў пытанне абвастрэння абстаноўкі ў Сербіі і выказаўся наконт магчымасці падтрымкі гэтай краіны.
"Трэба падзяляць кіраўніцтва і звычайны народ. Станьце на маё месца, як бы вы гэта ўсё разумелі. Вядома, сербскаму народу трэба дапамагаць і давядзецца дапамагаць. Мы такія людзі. Але мы ўлічваем палітыку Сербіі адносна Беларусі. Ну калі яны хочуць там, як кажуць, на трох крэслах уседзець, у іх не атрымаецца. Тут мы, Расія, Еўрасаюз, Амерыка і іншыя... І ўсюды хочуць, каб было добра. Але ім не дадуць сядзець на гэтых усіх крэслах, і перш за ўсё еўрасаюзаўцы, куды яны так імкнуцца. Ёсць праблема. Гэта, што называецца, пытанне пад дых", - сказаў Прэзідэнт.
Адказваючы на пытанне, што Беларусь можа зрабіць для Сербіі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ раней думаў над гэтым пытаннем: "Не ведаю, што для іх можна зрабіць. Я перш за ўсё паглядзеў бы, як яны паводзілі сябе ў час перыяду, калі супраць нас уводзілі санкцыі. Не хачу варушыць недалёкае мінулае, але паглядзіце..."
Прэзідэнт нагадаў, як ён у свой час зрабіў візіт у Сербію ў 1999 годзе фактычна пад бамбёжкамі НАТА. "Калі ты туды, рызыкуючы жыццём... Гэта сапраўды было небяспечна. Дагэтуль перад вачыма выпадак, калі натаўцы (яны ж там бамбілі ўсё) пусцілі нас на вышыню, як я на верталёце лятаю - 500 метраў. Яны думалі, што я вярнуся. Не, як загадаў пілотам: будзем ляцець на 500 метрах. Вядома, збіць самалёт яны маглі, але не рызыкнулі. Гэта было б ужо надзвычайна. Я ўсё роўна пад бамбёжкамі прыляцеў", - прыгадаў тыя падзеі кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што праз некалькі гадоў пасля гэтага кіраўніцтва Сербіі далучалася да нейкіх санкцый. "Вось я цяпер у роздуме. Але, з іншага боку, гэта наш народ. Сербы добрыя, талковыя людзі. Ну не пашанцавала ім, напэўна, у нечым, як і некаторым іншым", - сказаў Прэзідэнт.
Як паведамлялася БЕЛТА, міжнародная камісія пад эгідай Паўночнаатлантычнага альянсу ў самаабвешчаным Косаве (KFOR) заявіла аб гатоўнасці ўмяшацца ў сітуацыю на граніцы Косава і Сербіі, калі з'явяцца пагрозы стабільнасці ў рэгіёне.
Сітуацыя ў Косаве сур'ёзна абвастрылася 31 ліпеня. Падставай для канфлікту сталі дзеянні косаўскай паліцыі, якая перакрыла два КПП у цэнтральную частку Сербіі. Сербы, якія пражываюць на поўначы Косава, пачалі пратэсты, перакрыўшы асноўныя магістралі.
Раней сербскі лідар Аляксандр Вучыч заявіў, што абстаноўка ў Косаве для сербаў значна ўскладнілася. Ён таксама паведаміў аб планах Косава пачаць 1 жніўня акцыю па прызнанні несапраўднымі сербскіх дакументаў.
Вучыч заклікаў не паддавацца на правакацыі і прадухіліць канфлікт, захаваўшы мір. Таксама прэзідэнт Сербіі звярнуўся да краін, якія прызналі незалежнасць Косава: "Я таксама прашу прадстаўнікоў магутных і вялікіх краін, якія прызналі незалежнасць Косава, крыху паклапаціцца пра міжнароднае права, быць больш асцярожнымі з рэальнасцю і не дазволіць сённяшнім падапечным выклікаць канфлікт". Сербскі лідар запэўніў, што будзе маліцца аб міры, але ні пра якую капітуляцыю размовы быць не можа. Паводле слоў Вучыча, ганенняў і забойстваў сербаў краіна не пацерпіць і абавязкова пераможа.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут