Фотa: belta.by
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пройдзе 26 лютага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вядома - 26-га па ўзгадненні з Прэзідэнтам Расіі. Апошні раз мы абмяркоўвалі гэта пытанне, гэта было асноўнае пытанне тэлефоннай нашай размовы. Хоць тут канспіралогія вялікая пасля гэтай размовы. Тым больш што гэта пытанне супала якраз з Саветам міру, які Дональд Трамп будзе праводзіць у Вашынгтоне, і маім запрашэннем на гэты савет. Таму ўсе нашы перагаворы, размовы з Прэзідэнтам Пуціным вяліся вакол гэтага пытання. Тым не менш галоўнае, асноўнае пытанне, якое мы абмяркоўвалі, - гэта пасяджэнне вышэйшага органа нашай Саюзнай дзяржавы і далейшыя кантакты нашы з Прэзідэнтам Расіі і перагаворы па тых пытаннях, якія датычацца Беларусі і Расіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Напярэдадні Вышэйшага дзяржсавета ў нас шмат праблем, якія мы павінны абмеркаваць, прыйсці, магчыма, да адзінага пункту гледжання, калі зможам. Мне здаецца, такіх няма пытанняў, дзе мы не можам нашы пазіцыі суаднесці і прыняць адзінае рашэнне", - адзначыў беларускі лідар.
"Мы сур'ёзна настроены працаваць з Расіяй настолькі, наколькі здольная да гэтага Расія. Вы разумееце больш, чым хто-небудзь, што мы ў пэўных пытаннях вельмі далёка адышлі адзін ад аднаго. І ў эканоміцы. Ну, добра што ў палітыцы, дыпламатыі, жыццё нас прымусіла ў ваенна-прамысловым комплексе, у абароннай прасторы быць разам. Хоць я заўсёды прапаноўваў не выпускаць гэта пытанне з-пад увагі. І быў час, калі кіраўніцтва Расіі, ваенныя лічылі: "Ну а што там Беларусь, мы можам без Беларусі справіцца". Час паказаў, што сяброў у нас - раз-два і ўсё. І адзін без аднаго абысціся не можам. І дзякуй богу, што гэты час паставіў усіх на месца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца парадку дня маючага адбыцца пасяджэння ВДС, Прэзідэнт сказаў, што ў яго ёсць пытанні, але адзначыў станоўчы факт: "Добра, што вы нарэшце, у адрозненне ад былых апаратчыкаў, прапанавалі сем прымальных пытанняў. Ну, слухайце, ну хто абмяркуе 27 пытанняў?"
"У нас усё ўзгоднена, Аляксандр Рыгоравіч", - сказаў Сяргей Глазьеў.
Дзяржсакратар адзначыў, што на ВДС прапануецца абмеркаваць Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2024-2026 гады. "Выканана амаль палова ўсіх мерапрыемстваў у гэтых асноўных напрамках. Я ўпэўнены, што і астатняя палова будзе завершана, - сказаў ён. - І галоўнае пытанне, якое цяпер мы павінны разам вызначыць, - гэта распрацоўка новых асноўных напрамкаў на 2027-2029 гады".

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут