Беларусь выступае за неабходнасць стварэння ў рэгіёне АБСЕ сапраўднай супольнасці бяспекі. На гэтым беларуская дэлегацыя акцэнтавала ўвагу падчас Штогадовай канферэнцыі АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі, што праходзіць у Вене.
У парадак дня канферэнцыі ўключаны пытанні супрацоўніцтва па фарміраванні супольнасці бяспекі ў працэсе "Хельсінкі +40", супрацьдзеянні транснацыянальным пагрозам і выклікам, прадухіленні канфліктаў і іх крызісным урэгуляванні.
Дэлегацыя Беларусі выступіла за актывізацыю намаганняў дзяржаў-удзельніц па аднаўленні дыялогу аб кантролі над узбраеннямі ў Еўропе, а таксама ўдасканаленні мер умацавання даверу і бяспекі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.