Пасол Беларусі ў Венгрыі і Славеніі па сумяшчальніцтве Аляксандр Хайноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Славеніі Боруту Пахору. Пасля цырымоніі ўручэння адбылася гутарка дыпламата са славенскім лідарам, падчас якой былі абмеркаваны пытанні двухбаковых адносін, дыялогу па лініі Мінск-Брусель, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый. Бакі адзначылі дружалюбны характар адносін паміж нашымі дзяржавамі, рэгулярныя палітычныя кантакты.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.