Украінскія журналісты наведваюць Гомельскую вобласць.


          Ва Украіне з вялікай надзеяй і падзякай глядзяць цяпер у бок Мінска, таму што для краіны гэта самы вялікі міратворац у вядомым канфлікце. Такое меркаванне выказаў першы сакратар Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Тамілін. Ён прымае ўдзел у прэс-туры ўкраінскіх журналістаў у Гомельскую вобласць. Па яго словах, пакуль яшчэ ў краіне захоўваецца трывога з-за таго наколькі поўна будуць выконвацца дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску. У грамадстве, на яго думку, існуе дастаткова вялікі давер да лідараў Германіі, Францыі і Беларусі, але, няма, на жаль, такога ж даверу да ўсходняй суседкі. Журналіст адзначыў, што пазіцыя Прэзідэнта Беларусі, ўсяго беларускага народа накіравана на падтрымку ўкраінскага народа.
       У прэс-туры па Гомельскай вобласці прымае ўдзел каля 30 журналістаў, якія прадстаўляюць рэспубліканскія і рэгіянальныя тэлеканалы і друкаваныя выданні Украіны. Мэта паездкі - знаёмства з паўднёва-усходнім рэгіёнам Беларусі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动