Блог Навума Гальпяровіча

 

 У нашым вірлівым свеце, які поўніцца трывожнымі весткамі, дзе мільёны людзей у розных кутках планеты церпяць пакуты і гвалт, так хочацца чыстага, светлага, сапраўднага і людскага, так неабходна дакрануцца ды высокіх ідэалаў любові і вернасці.

І тады мне карціць зняць з паліцы зачытаную кнігу, адкрыць, не выбіраючы любую старонку і яшчэ раз прачытаць уголас:

“Ён расказваў і перад абмытымі вачыма, далёкае, жывое, уставала тое, што ён тысячу разоў бачыў і адначасова нібы пазнаваў першы раз.

Крыжы на ростанях, вёскі ў барвяных каралях арабін, чырвоная шыпшына ля дарог, начлежныя коні ў тумане… Сінія-сінія паплавы…”

Так, гэта Караткевіч, гэта яго цудоўнае апавяданне “Сіняя-сіняя”.

Рамантык і майстар самага закручанага дэтэктыву, паэт , які нават у сваіх празаічных творах напоўніў свет цудоўнымі вобразамі, высокай думкай і глыбокім пачуццём.

Восемдзесят пяць гадоў таму ў Оршы нарадзіўся хлопчык, якому было наканавата стаць адным з самых яркіх айчынных творцаў, шчырым патрыётам роднай зямлі.

Зямлі, якую ён трапна назваў зямлёю пад белымі крыламі. Памятаеце? –“Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы – хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц, сярод маладога зялёнага жыта. ...І таму мне здаецца …зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёю пад белымі крыламі“.

Напісана ў 1971 годзе. Цяпер, звыкла называючы так нашу зямлю, не кожны нават прыгадае, што ўпершыню так назваў яе Уладзімір Караткевіч у вялікім нарысе для юных чытачоў.

Для мяне Караткевіч, як і для многіх маіх сучаснікаў, неабходны не толькі, як віртуозны майстар слова, яго творы, нібы глыток чыстага паветра, нібы высокае чыстае адхланне сярод суровай і няпростай рэчаіснасці. І хоць пашчасціла ў свой час бачыць і чуць пісьменніка, важна не гэта, а тое , што я чытаю ў яго творах.

І тут мне хочацца паразважаць пра тыя тэндэнцыі, калі ў друку і ў сеціве ўсё часцей з’яўляюцца матэрыялы, якія выпячваюць асобныя моманты з асабістага жыцця вялікіх і знакамітых людзей.

Безумоўна, гэтае жаданне “зняць бронзу”, “ачалавечыць“ постаць куміраў зразумелае. Але часам за гэтым крыецца непераадольнае жаданне прынізіць вобраз, ачарніць, ажыццявіць так званую дэгераізацыю. Нібы такія “даследчыкі“ хочуць апусціць героя з вышыні, даказаць, што на самой справе ён не зусім маральны і нават не зусім прыстойны чалавек. І гэта сёння плыве мутным патокам на адрас практычна кожнага нашага класіка, выдатнага творцы.

Але напісанае застаецца. Давайце ж лепш звяртацца не да смажаных фактаў з біяграфій, а да саміх твораў, якія нясуць праўду і высокія ідэалы, што так сёння патрэбна нам.

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
18.00 News from Belarus (EN)

Dalej:
18.20 Сontours of Cooperation (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00