Блог Навума Гальпяровіча

 

Вітаю, дарагія сябры!

 

Прызнаюся шчыра, і я прызвычаіўся да цуду 21-га стагоддзя – камп’ютара. На працы гэта сёння для журналіста проста неабходна, а вось дома ўвечары можна і пацікавіцца тым, што на сайце, фэйсбуку, хаця часам ад гэтага можа і настрой папсавацца, але, прывычка, што і казаць.

 

Але тут сябра даў пачытаць дзесяты том збору твораў Максіма Танка з публікацыямі яго дзённікаў, і я, пакуль не дачытаў да канца, не мог адкласці кнігу, хаця было ўжо далёка за паўночы. І камп’ютар нават не ўключаў.

 

Кніга для мяне з дзяцінства была самым любімым сябрам. І хоць дома на сціплай этажэрцы ўласных кніг было няшмат, з новай кнігай меў спатканні практычна штодня, бо адначасова быў чытачом і гарадской дзіцячай і школьнай бібліятэк.

 

Прызнаюся нават, што аднойчы гэтая мая любоў да кнігі вылілася ў тое, што ў падарунак маме на 8 сакавіка купіў на скопленыя ад школьных сняданкаў грошы жаданую кніжку, і мама, зразумеўшы ўсё, толькі ўсміхнулася мудра, дараваўшы мне гэты дзіцячы эгаізм, бо тое, што я любіў чытаць, яна, безумоўна, толькі падтрымлівала.

 

Таму мяне непрыемна рэзанула прачытанае на адным з сайтам выказванне дзяўчынкі, з якім яна звярнулася да бабулі: “Мама кажа, што я трачу грошы на ўсякую лухту, а хіба кнігі лухта?” А размова ў паведамленні ішла пра нядаўняе сталічнае мерапрыемства - фестываль “Горад і кнігі“, дзе юным мінчанам паказвалі спектаклі па любімых кнігах, расказвалі, як можна далучыць да чытання сяброў і нават любімых хатніх пітомцаў.

 

Увогуле, дзіцячая кніга – гэта заўсёды свята, радаснае спатканне. І здзіўляе рэацыя некаторых ”прасунутых“ у двухкоссі бацькоў, якія гэта не разумеюць.

 

Чытаю на інтэрнэцкім форуме пад матэрыялам пра кніжнае свята “Кніга гэта анахранізм. А дзяцей трэба стымуляваць не чытаць, а вучыцца.“    Што гаворыцца – прыехалі! Шчыра кажучы, не разумею, як можна вучыцца, не чытаючы.

 

А вось яшчэ адно выказванне. Цытую ва ўласным перакладзе – “Папяровая кніга як сродак для перадачы масіва дадзеных — гэта не толькі эканамічна не выгадна, але і неактуальна з пункту гледжання эфектыўнасці канчатковага выніку. Дарэчы ў гэтай псеўданавуковай тырадзе было дзве граматычныя памылкі, што гаворыць пра тое, што аўтар, відаць, і раней не вельмі сябраваў з кнігай.

 

Сумна, сябры, такое чытаць.Няўжо ў імкненні быць ультрасучаснымі мы пазбавім дзетак радасці ад сустрэчы з любімымі кніжнымі героямі, няўжо бібліятэка перастане быць жаданым і любімым месцам юных чытачоў?

 

Напачатку было слова, - напісана ў Бібліі . Дарэчы, немагчыма ўявіць гэтую святую кнігу ў планшэце ці ноўтбуку. І кніга як скарб мудрасці, сродак выхавання і радасці павінна жыць, калі мы не хочам здзічэць ці ператварыцца ў бяздумных робатаў.

 

Таму сёння пасля работы зноў зазірну ў кнігарню, каб паглядзець, што з’явілася новае, каб набыць кнігу для свайго маленькага ўнука.

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
03.40 Heritage (EN)

Dalej:
04.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00