Блог Навума Гальпяровіча

Гартаючы стужку аднаго з інтэрнэт-рэсурсаў, зачапіўся вокам за адзін допіс пад  прыгожым здымкам аўтара: “Восьмага лістапада ўпершыню пайду на хакей. Хачу не проста падтрымаць нашых хлопцаў, але і паказаць, што ўсе мы беларусы і не важна, з якога віду спорту, – балеем за сваіх. Я ведаю, што гэта не проста дапамагае, але і надае ў два разы больш сіл. Будзем разам! Разам мы заўсёды можам больш.”
І подпіс: Эльвіра Герман, чэмпіёнка Еўропы і патрыётка.
Шчыра кажучы, я не адношуся да заўзятых фанатаў нашых хакеістаў, асабліва на фоне бясконцых паражэнняў мінскіх дынамаўцаў у гульнях КХЛ, ды і сённяшні хакей, на мой погляд, у нечым страціў той рамантызм і запал, якім славілася гэтая гульня, скажам, у мінулым стагоддзі. Магчыма, віной гэтаму невымерныя даходы маладых хлопцаў, якія адбіваюць у іх рамантыку, калі наперад выходзіць халодны разлік, імкненне больш зарабіць і з большай выгадай сябе прадаць, але ў дадзеным выпадку заклік еўрапейскай чэмпіёнкі мне вельмі сімпатычны.
Сапраўды, адчуванне прыналежнасці да краіны, да свайго народа – вельмі магутны стымул для самаідэнтыфікацыі, усведамлення сябе патрыётам.
Што такое сваё? Чым вымяраецца тое пачуццё самасці і адчування неабходных табе рэчаў, людзей, краявідаў?..
Памятаю, больш за ўсё мяне ўразіла і ўсхвалявала ў дзяцінстве, калі мяне, другакласніка,  паклалі ў бальніцу і памянялі ўсю маю вопратку на бальнічнае адзенне. Мала таго, што адарвалі ад звыклай атмасферы бацькоўскага дома,  дык і не пакінулі нічога свайго.
Менавіта сваё, роднае, пачынаецца ад ранішніх пахаў кухні, дзе мама гатуе смачныя прысмакі, ад любімых цацак і кніжак, ад звыклых пейзажаў вуліцы і двара, ад дарогі да школы. Менавіта гэта нараджае першыя парасткі патрыятызму, любові да малай радзімы.  
Так мы пакрысе прывыкаем да свайго, да пачуцця адметнасці і важкасці свайго месца сярод іншых.
І бяда, калі нехта адаб’е гэта пачуццё і заахвоціць быць падобным на нянаскіх, чужых па духу, хоць і прывабных нечым. Гэтая другаснасць і правінцыйнасць ніколі не выведзе ў роўнасць з запазычаным, ніколі не зробіць сваім у іншым, чужым свеце.
Мне могуць запярэчыць, што сёння глабалізацыя зрушыла з наседжаных месцаў многіх людзей, але ж далёка не ўсе яны страцілі сваю адметнасць і непадобнасць, і захоўваюць іх, што выклікае павагу і нават зайздрасць.
Бо ў кожнага з іх ёсць месца, адкуль яны пайшлі ў свет, дзе ўпершыню пачулі родную мову і песню, дзе жыве памяць продкаў.
А яшчэ лепей, калі можна адчуць еднасць з блізкімі людзьмі, з землякамі і суседзямі ў сваім родным доме, і нават разам пабыць на трыбунах стадыёна,  дзе гуляе каманда тваёй краіны.

 
Emisión por internet
Now:
19.00 Nowości z Białorusi (PL)

Next:
19.20 W centrum Europy (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones