Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна прадстаўляе незвычайны міжнародны праект


«Забыць боль так цяжка, але яшчэ цяжэй памятаць добрае. Шчасце не пакідае шрамаў. Мірныя часы нічаму нас не вучаць», – так лічыць адзін вядомы амерыканскі пісьменнік і журналіст. Але з цягам часу памяць пра тое «цяжкае» і «балючае» таксама калі не сціраецца, то можа змяняцца.

У 2003 годзе Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя І. Раў і Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын заснавалі Гістарычную майстэрню імя Л. Левіна. Гэта адукацыйна-даследчы цэнтр, у якім вядзецца праца па тэмах Халакосту і Другой сусветнай вайны. Захаванне гістарычнай памяці – яшчэ адно пытанне, якім займаецца гістарычная майстэрня. Але справа ў тым, што намаганнямі адной краіны такое пытанне не вырашаецца, а сумесныя праекты  прапануюць паглядзець на тэму з розных бакоў, акрываюць вельмі цікавыя і часам нечаканыя «гарызонты».


«У 2018 годзе да нас звярнуліся партнёры з Расіі з прапановай зрабіць цікавы міжнародны праект “Розныя войны” , –  расказвае кіраўнік гістарычнай майстэрні Ірына Кашталян. – Гэта гісторыя пра адну вайну. Пра тое, як яе па-рознаму ўспрымаюць у розных краінах. Міжнародны калектыў прааналізаваў падручнікі з Расіі, Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Італіі на прадмет, якія ключавыя моманты існуюць у прадстаўленні вайны. Напрыклад, калі вайна пачыналася ці калі скончылася. Разглядаліся і канкрэтныя тэмы, як інфармацыя па-рознаму можа падавацца: штосьці больш схаванае, унутранае, а штосьці дае міжнародную перспектыву. Было б вельмі цікава для настаўнікаў параўнаць разам з вучнямі  зусім непадобныя падыходы да ўспрымання вайны. Праект атрымаў працяг, нам прапанавалі распрацаваць урокі па гэтай тэме. Сабраліся дыдактыкі з Польшчы, Германіі, Расіі і Беларусі. Мы разглядалі пытанні ў  некалькіх накірунках: дзеці падчас вайны, наступствы вайны, культура памяці і таксама пытанні, калі пачалася і скончылася вайна. 

Цікава тое, што ўрокі ствараліся для розных узроставых груп з выкарыстаннем  крыніц тых чатырох краін. Умоўна кажучы, калі гэта дзеці, то гэта гісторыя і беларускага дзіцяці, і дзіцяці з Расіі, Польшчы, Германіі.  Атрымліваем магчымасць прадставіць розныя перспектывы: як перажывалася штодзённасць ці, напрыклад, пагаварыць пра канфлікты памяці, якія могуць паўставаць у розных краінах. 


Гэтыя матэрыялы, даступныя для выкарыстання на пяці мовах, будуць на нашым сайце. Я лічу, што праект вельмі важны для таго, каб паказаць, што мы шукаем агульнае бачанне пра вайну, спрабуем разам захоўваць гэтую памяць і разумеем няпростыя яе бакі. Плануем таксама зрабіць некалькі відэаролікаў па матэрыялах даследавання, якія можа выкарыстоўваць настаўнік падчас тэматычных урокаў. Гэта таксама ўзбагаціць «палітру» нашых настаўнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых». 

Пра іншыя незвычайныя праекты і ініцыятывы ад Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, дыялог паміж пакаленнямі і краінамі, адукацыйныя вэбінары для гісторыкаў з розных краін, «месцы памяці» вы даведаецеся ў тэматычных праграмах міжнароднага радыё «Беларусь».

ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
22.40 Musikzeit (DE)

Weiter auf Sendung:
23.00 Belarús hoy en dίa (ES)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2