Беларусь пракладае новыя шляхі супрацоўніцтва з краінамі Балтыі. У нашу краіну прыбыла латвійская дэлегацыя на чале са старшынёй Рыжскай Думы Нілам Ушаковым. Акрамя прадстаўнікоў мясцовых органаў самакіравання прыехалі таксама прадпрымальнікі, якія прымуць удзел у латвійска-беларускім бізнес-форуме.
На парадку дня - абмеркаванне перспектыў дзелавога ўзаемадзеяння і прэзентацыя новага сумеснага праекта. У гіпермаркетах Мінска латвійцы прапануюць арганізаваць своеасаблівы «Рыжскі дворык», дзе будзе прадстаўлена прадукцыя гэтай краіны. І, адпаведна, у буйных крамах латвійскай сталіцы можа з’явіцца «Мiнскi куток».
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz