Самае каштоўнае ў Беларусі - гэта горды, незалежны і працавіты народ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адзінства і незалежнасць Беларусі - гэта каштоўнасці, не раз правераныя выпрабаваннямі. А эканамічнае развіццё краіны - курс, з якога яе немагчыма збіць ні санкцыямі, ні правакацыямі, ні тэрорам. "Колькі іх было на нашай памяці... Але пытанне не ў гэтым, а ў тым, калі ўжо нашы заходнія так званыя партнёры зразумеюць, што для нас, наследнікаў пакаленняў, якія змаглі аднавіць краіну пасля ваеннай разрухі за неймаверна кароткі час, праца - гэта спосаб жыцця, цяжкасці - стымул для руху наперад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы ведаем, што ў нас невялікая краіна, у яе нетрах няма вялікай колькасці нафты, газу і золата, мы не маем ядзернай зброі. Самае каштоўнае, што ў нас ёсць, - народ. Горды, незалежны і працавіты. Народ, а не навязанае Захадам абстрактнае паняцце "грамадзянскай супольнасці". Народ, менталітэту якога не ўласцівы насаджаемыя нам індывідуалізм і культ нажывы. Таму правакацыі, прызначаныя падарваць эканамічную ўстойлівасць дзяржавы, не спрацавалі і не спрацуюць", - заявіў Прэзідэнт.
Беларусы, паводле яго слоў, падставілі плячо дзяржаве ў востры перыяд, паказалі сябе сапраўднымі захавальнікамі суверэнітэту. Нават удар пандэміі Беларусь вытрымала лепш, чым тыя краіны, якія лічаць сябе больш развітымі і цывілізаванымі. "Таму што мелі смеласць думаць сваім розумам і мужнасць прымаць, можа, і непапулярныя рашэнні", - растлумачыў Прэзідэнт.
"У нашай самастойнасці калектыўны Захад бачыць небывалую дзёрзкасць. А мы бачым у гэтым суверэннае права самім вызначаць свой лёс. Ва ўчыненай з іх боку палітычнай блакадзе мы знойдзем новыя магчымасці для эканамічнага і тэхналагічнага развіцця сваёй дзяржавы за кошт правераных часам і якасна новых узаемаадносін з Еўразійскім рэгіёнам, краінамі СНД, Расіяй, Кітаем і іншымі нашымі сябрамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Наша незалежнасць - гэта яшчэ і нацыянальная годнасць", - перакананы Прэзідэнт. Ён нагадаў, што яшчэ ў VI стагоддзі пра старажытных продкаў беларусаў - славян - з захапленнем пісалі ўсходнія гісторыкі і падарожнікі, летапісцы адзначалі свабодалюбства, храбрасць і непакорнасць народа, які жыве на гэтых землях. "Мы ганарымся тым, што нашы продкі ніколі не насаджалі веру, культуру і палітычныя погляды агнём і мячом, а заўсёды дарылі святло асветы і міралюбнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"У многіх прарыўных для сваіх эпох гістарычных падзеях мы ўбачым след беларусаў - вялікіх дзеячаў свайго часу. Не толькі на роднай зямлі, але і па ўсім свеце сярод нацыянальных герояў мы знойдзем і нашых з вамі суайчыннікаў. Іх дасягненні сталі арыенцірам у культурным і духоўным развіцці розных народаў. І нам не хопіць гэтага вечара, каб назваць усе імёны", - канстатаваў Прэзідэнт.
На яго думку, у кожным з нас ёсць мудрасць, смеласць, маральная сіла, інтэлектуальны і творчы патэнцыял вялікіх людзей, якіх падарыла свету Беларусь. "Гэта спадчына і з'яўляецца нашым галоўным нацыянальным багаццем і здабыткам. Мы прадоўжым наш гістарычны шлях. Зробім усё, каб захаваць незалежнасць роднай зямлі. Незалежнасць, падораную нам лёсам, слаўным подзвігам і сумленнай працай мільёнаў беларусаў", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут