Эканоміка, будаўніцтва, добраўпарадкаванне. Прэзідэнт Беларусі далажылі аб перспектывах развіцця Мінска

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка прыняў з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ішла пра комплекс пытанняў развіцця беларускай сталіцы. Закраналіся як больш агульныя пытанні, сярод якіх сацыяльна-эканамічныя паказчыкі і перспектывы развіцця Мінска, будаўніцтва жылля і добраўпарадкаванне, так і прадметныя, гаспадарчыя аспекты жыццядзейнасці горада, якія закранаюць інтарэсы кожнага жыхара, напрыклад наяўнасць парковачных месцаў і эфектыўнасць сістэмы водаадвядзення.

 

Пра сацыяльна-эканамічнае развіццё

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па выніках 2024 года валавы рэгіянальны прадукт Мінска склаўся на ўзроўні 105,5 працэнта, што больш як на трэць фарміруе агульнарэспубліканскі паказчык ВУП. Інвестыцыі сталіцы складаюць каля 22 працэнтаў ад рэспубліканскіх паказчыкаў. Інвестыцыі ў асноўны капітал склаліся на ўзроўні 119 працэнтаў і заработная плата амаль на 20 працэнтаў вырасла. "Усё, нібыта, нядрэнна, - ацаніў Прэзідэнт. - Квартал пражылі. Перспектывы? Што мы ўбачым у гэтым годзе?"

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска за мінулы год і першы квартал бягучага даюць магчымасць, паводле слоў Прэзідэнта, меркаваць аб тым, як будзе развівацца ў цэлым сітуацыя па краіне. "Гэта значыць, мы ўжо можам аб нечым гаварыць. І калі Мінск вытрымае тэмпы - трэць ад ўзроўню, нават больш, ВРП ад узроўню рэспублікі, - значыць, і ў краіне будзе нядрэнна", - сказаў ён.

 

Пра жыллёвае будаўніцтва і даўгабуды

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму жыллёвага будаўніцтва, нагадаўшы аб планах будаваць жыллё пераважна за межамі Мінска, "каб не збіраць людзей сюды, не ствараць праблемы для мінчан". "Як тут вы бачыце перспектывы?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Асобную ўвагу Прэзідэнт звярнуў на праблему звышнарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылля. "Гэта недапушчальна - даўгабуды, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У вас іх 13, і з іх у Мінск-Міры - 8. Гэта наогул недапушчальна. Яны (кампанія, якая займаецца забудовай гэтага квартала. - Заўвага БЕЛТА) прыйшлі сюды працаваць, заключылі з намі інвестыцыйныя пагадненні, дагаворы, узялі на сябе абавязацельствы. Няхай выконваюць, калі хочуць працаваць тут".

 

Пра добраўпарадкаванне

Кіраўнік дзяржавы ў час размовы зрабіў асаблівы акцэнт на прывядзенні ў парадак Мінска ў Год добраўпарадкавання. "Як будзе ў Мінску, так будзе па ўсёй краіне. Уладзімір Яўгенавіч, гэта не значыць, што мы недзе падмесці вуліцы павінны або дрэўцы высадзіць. Трэба перш за ўсё, каб за кожны квадратны метр у Мінску адказвалі канкрэтныя людзі, прадпрыемствы і арганізацыі", - паставіў задачу Прэзідэнт.

Напрыклад, працэс добраўпарадкавання парку Перамогі ў Мінску ўлады горада даручылі курыраваць адукацыйнай установе, і яе кіраўнік нясе за гэта адказнасць. "Тое ж самае - прадпрыемствы. Я шмат разоў пра гэта гаварыў. Вакол прадпрыемства як вы абазначыце ім на карце зону адказнасці, яны павінны за гэта адказваць, каб было чыста, акуратна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што за патрабаваннем трымаць у чысціні і парадку горад стаіць не столькі жаданне зрабіць яго прыгожым, колькі клопат пра здароўе людзей. "Ведаеце, людзі пачулі: "Вось, чысціню патрабуюць і гэтак далей, лісце збіраць і іншае". А калі не збіраць? Гэта ж усё гніе, і гэта гніль з усёй заразай, якая там збіраецца, удыхаецца людзьмі. Гэта здароўе людзей. Таму трэба ў чысціні, парадку трымаць не толькі сваё жыллё, але ўсё, што вакол, у месцах грамадскага карыстання. Таму кожны кавалачак зямлі павінен быць за некім замацаваны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Гэта патрабаванне датычыцца таксама і жылой забудовы. "Унутры тэрыторыі павінны быць акультураны, дагледжаны, у тым ліку і двары, дзе жывуць жыхары. Кіраўнікам адміністрацый на месцах задачу стаўце. Яны няхай жорстка патрабуюць. Жорстка патрабуюць, таму што захварэе чалавек - бясплатна лечым, расходуем каласальныя грошы. Дык давайце адсюль пачынаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца знешняга выгляду будынкаў, тут Прэзідэнт паставіў задачу прыцягваць тыя арганізацыі, якія займаюць першыя паверхі будынкаў, да падтрымання фасадаў у нармальным выглядзе. "У нас амаль у кожным доме на першых паверхах камерцыйныя структуры, дзяржаўныя прадпрыемствы. Мы дамаўляліся некалі: фасад - за імі. Мы ўжо не нагружаем, каб яны ўнутры жыхарам дапамагалі рамантаваць і балконы ў парадак прыводзіць. Фасады няхай прыводзяць у парадак. За свой кошт. Каму трэба дапамагчы, вы разберацеся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта значыць, усе гэтыя пытанні трэба прадугледзець, каб Мінск быў яшчэ прыгажэйшы, тады лягчэй будзе (дабіцца парадку і добраўпарадкавання. - Заўвага БЕЛТА) на месцах. Едзьце, паглядзіце ў Мінску", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

У якасці прыкладу ён прывёў добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол воднай артэрыі Мінска - ракі Свіслач. У час суботніка кіраўнік дзяржавы асабіста прымаў удзел у тым, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю парку Народнага адзінства, высадзіўшы тут алею з 80 дрэў. "Некалі гэта будзе прыгожае месца. Вакол усё павінна там быць прыгожа. Гэта водная артэрыя. Каля яе павінен быць парадак, каб людзі маглі адпачываць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"Па добраўпарадкаванні павінны быць прыняты адпаведныя рашэнні, меры, і яны павінны ажыццяўляцца. Хачу, карыстаючыся выпадкам, усіх папярэдзіць, што ў гэтым плане мы возьмем на вельмі сур'ёзны кантроль добраўпарадкаванне ў краіне, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Няхай ніхто не думае, што аб'явілі Год добраўпарадкавання, год пройдзе і там усё забудзецца. Не забудзецца. Усё павінна быць у парадку - і дарогі, і дамы, і вакол тэрыторый (павінен быць парадак. - Заўвага БЕЛТА), прадпрыемствы... Усё, што не патрэбна, трэба знесці. Дзе трэба пабудаваць нешта, значыць, трэба пабудаваць". Пры неабходнасці Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць аказаць фінансавую падтрымку Мінску: "Калі не хопіць нейкай там капейкі (невялікай пажадана), пазычым, у будучым годзе аддасі".

 

Пра стварэнне новых тэхнапаркаў

Адной з тэм стала будучае распаўсюджванне ў Мінску паспяховага вопыту па стварэнні тэхнапаркаў на ўзор створанага на тэрыторыі мотавелазавода. "Мы абмяркоўвалі гэту праблему, калі адкрывалі гарадскі тэхнапарк. Добрае прадпрыемства, установа і шэраг перспектыўных прадпрыемстваў (створана на яго тэрыторыі. - Заўвага БЕЛТА). Тады мы дамаўляліся, што пагледзіце ў Мінску, дзе яшчэ будзем адкрываць тэхнапаркі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Пра парковачныя месцы і сістэму водаадвядзення

Прэзідэнт у час размовы са старшынёй Мінгарвыканкама адзначыў, што атрымліваў ад яго пісьмо, дзе сярод іншага ўзнімаецца праблема няхваткі парковачных месцаў і ўвогуле функцыянавання парковак, асабліва ў Мінску. "Таксама давайце абмяркуем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ёсць таксама праблемы па абслугоўванні насельніцтва горада ў частцы забеспячэння водаадвядзення. "У нас палова сетак эксплуатуецца са звышнарматыўнымі тэрмінамі. Не хачу сказаць, што гэта ўжо развалюхі і гэтак далей. Але планава трэба, вядома ж, працаваць. Ведаю, што работа вядзецца. Як вы бачыце, трэба яе па аб'ёме павялічваць ці нармальна?" - спытаў Прэзідэнт.

"Давай абмяркуем гэты комплекс гаспадарчых пытанняў, ад якіх залежыць жыццё людзей, асабліва ў Мінску", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да кіраўніка Мінгарвыканкама.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны