Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў

Фота belta.by


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Рэспублікі Гана (па сумяшчальніцтве), Ісламскай Рэспублікі Іран, Рэспублікі Карэя, Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія (па сумяшчальніцтве), Мексіканскіх Злучаных Штатаў (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Панама (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Таджыкістан, Каралеўства Тайланд (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Эквадор (па сумяшчальніцтве).

Па традыцыі Прэзідэнт Беларусі коратка спыніўся на супрацоўніцтве з кожнай з краін, якія прадстаўляюць дыпламаты.

Пра Таджыкістан

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь мае даўнія дружалюбныя ўзаемаадносіны з дзяржавамі Азіі. Аляксандр Лукашэнка, вітаючы пасла Таджыкістана, адзначыў: "З гэтай краінай у нас трывалыя сувязі яшчэ з часоў Савецкага Саюза. І хоць змянілася ўжо не адно пакаленне беларусаў і таджыкаў, вузы дружбы і братэрства ніколі не перарываліся. Гэтаму таксама садзейнічаюць нашы даўнія сяброўскія адносіны з Прэзідэнтам Эмамалі Шарыпавічам Рахмонам, які вельмі шмат зрабіў для ўмацавання беларуска-таджыкскага партнёрства".Кіраўнік дзяржавы пажадаў паслу Таджыкістана паспяховага выканання дыпламатычнай місіі і плённай працы.

Пра Іран

Асаблівыя адносіны ў Рэспублікі Беларусь складваюцца і з Ісламскай Рэспублікай Іран. "Мінск і Тэгеран заўсёды глыбока разумелі адзін аднаго, знаходзячыся пад прыгнётам несправядлівых, процізаконных санкцый", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Іран як важнага міжнароднага іграка з велізарным эканамічным патэнцыялам. "Сёння наша супрацоўніцтва выходзіць на новы этап", - адзначыў Прэзідэнт.

Пра Тайланд

"Мы заўсёды разглядалі Каралеўства Тайланд у якасці аднаго з перспектыўных партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - І добра разумеем, што цяперашні ўзровень гандлю не адпавядае існуючаму патэнцыялу". "Бачым значныя магчымасці для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, чаму маглі б садзейнічаць актывізацыя беларуска-тайландскіх кантактаў, а таксама абмен візітамі на розных узроўнях.

Пра Рэспубліку Карэя

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Мінска і Сеула нямала прыкладаў паспяховага ўзаемадзеяння па самых розных напрамках: у гандлі і інвестыцыях, навуцы і тэхналогіях, культуры і спорце. "Сёння мы маем шэраг праектаў, па якіх вядзецца работа, але гэтага мала, - упэўнены Прэзідэнт Беларусі. - Сітуацыя ў свеце цяпер няпростая, неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб стаць бліжэй".

Пра Гану

"Сёння мы па-новаму адкрываем для сябе Афрыку. Без Афрыкі няма развіцця ў свеце наогул. Будучыня - за Афрыкай, - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы. - Зацікаўлены ў пашырэнні партнёрства з усімі дзяржавамі кантынента і гатовы абмяркоўваць любыя канструктыўныя прапановы". Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на наяўнасць істотнага патэнцыялу ўзаемадзеяння Беларусі і Ганы як па лініі палітычнага дыялогу, так і па лініі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Беларускі бок гатовы ўдзельнічаць не толькі ў сельскагаспадарчых, але і ў інфраструктурных, энергетычных і адукацыйных праектах, што рэалізуюцца ў вашай краіне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пра Маўрытанію

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што надышоў час для больш актыўных кантактаў з Маўрытаніяй. "У нас ёсць кампетэнцыі і тэхналогіі, каб дапамагчы вашай краіне нарасціць прамысловы патэнцыял, забяспечыць харчовую бяспеку, мадэрнізаваць транспартную інфраструктуру, павысіць кваліфікацыю кадраў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пра Мексіку

Беларусь падтрымлівае традыцыйна дружалюбныя адносіны з многімі дзяржавамі Лацінскай Амерыкі, заявіў Прэзідэнт Беларусі. "Сёння мы з вялікай цікавасцю назіраем за ростам уплыву Мексікі ў рэгіёне, - адзначыў Прэзідэнт. - Нашы дзяржавы валодаюць вытворчым патэнцыялам, развітымі прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, магчымасці якіх павінны быць максімальна выкарыстаны для павелічэння гандлю, нягледзячы на тое, што ў вас вельмі вялікі і развіты паўночны сусед".

Пра Панаму

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: "Пры ўзаемнай цікавасці мы гатовы да прапрацоўкі з Рэспублікай Панама праектаў супрацоўніцтва ў такіх сферах, як машынабудаванне, перапрацоўчая прамысловасць, хімія і нафтахімія, транспарт, лагістыка, альтэрнатыўная энергетыка".

Пра Эквадор

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што Мінск зацікаўлены ў больш актыўных адносінах з горадам Кіта. "Прапануем эквадорскаму боку свае паслугі ў механізацыі сельскай гаспадаркі, развіцці інфраструктуры, рэалізацыі праектаў у сферах здабычы карысных выкапняў і абсталявання. Аб гэтым ужо было сказана, калі я наведваў гэту цудоўную краіну", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.20 Беларускі High Tech (Англ.) (п.)

Далей:
05.40 Дзелавое жыццё (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны