Прэзідэнт даручыў забяспечыць падтрымку ў пераходны для беларускага парламента перыяд

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў службовым асобам забяспечыць падтрымку ў пераходны перыяд ад аднаго склікання парламента да другога. Адпаведнае даручэнне ён даў на нарадзе па пытаннях арганізацыі работы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

У мерапрыемстве ў кіраўніка дзяржавы прынялі ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Вольга Чупрыс, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, старшыня ЦВК Ігар Карпенка і начальнік сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч.

"Шэсць чалавек. Прыцягвайце, каго вы лічыце патрэбным. Людзі пачуюць сёння маю пазіцыю. І парламент, і Адміністрацыя Прэзідэнта, і ўрад, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, іншыя дзяржаўныя органы ўлады падключацца і будуць працаваць у тым ключы, які вы задасце ў гэты пераходны перыяд ад аднаго склікання парламента да другога. Трэба зрабіць усё, каб дэпутаты неадкладна пачалі сваю работу, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І вельмі вас прашу: вам таксама давядзецца ўсім працаваць, дапамагаючы ўраду пры фарміраванні і падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу, яго пасяджэння і нарады. Паглядзіце, які план павінен быць, як мы будзем праводзіць пасяджэнне. Канстытуцыйна вызначана законам, калі павінна адбыцца першае пасяджэнне. Трэба рабіць усё ў адпаведнасці з законам і паглядзець, якія пытанні нам трэба першачаргова разгледзець на гэтым першым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу".

"Работы хопіць усім. Работы дастаткова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры неабходнасці трэба дапамагчы і ЦВК у вырашэнні бягучых пытанняў. "У яго ж (кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі. - Заўвага БЕЛТА) няма там вялікай колькасці людзей, якія займаліся б тымі ці іншымі пытаннямі", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу звярнуў увагу на арганізацыйныя пытанні, якія датычацца як работы і жыцця новых парламентарыяў, так і тых, хто завяршае сваю работу ў Палаце прадстаўнікоў. Пытанне выплаты зарплаты, працаўладкаванне, выбранне новага складу кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў, фарміраванне камісій, заахвочванне дэпутатаў за добрасумленную працу, падтрымка ў працэсе фарміравання УНС - усе гэтыя пытанні ў цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі.

Пра выплату зарплат

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, 25 сакавіка - апошні тэрмін, калі павінны пачаць выкананне сваіх абавязкаў нававыбраныя дэпутаты. "У сувязі з гэтым хачу вас папрасіць. Усе мы людзі, жыць трэба, сем'і карміць. Давайце дамовімся так, што да першага красавіка нававыбраныя дэпутаты зарплату будуць атрымліваць па месцы свайго жыхарства, а з першага красавіка мы будзем ім заработную плату плаціць, як належыць дэпутатам. Калі будуць якія-небудзь нюансы, вы мне дакладвайце, прымем адпаведнае рашэнне", - сказаў Прэзідэнт.

Пра аргпадрыхтоўку да работы новага склікання

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на чыста арганізацыйныя пытанні, у тым ліку зыходзячы са свайго дэпутацкага вопыту ў мінулым: "Ведаю як дэпутат, што гэты перыяд няпросты, чахарды хапае, нагрузка на сакратарыят вялікая".

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў пры неабходнасці аказаць начальніку сакратарыята і ў арганізацыйным, і ў матэрыяльным плане адпаведную падтрымку. "Каб ён мог падрыхтаваць працоўныя месцы дэпутатам, выслухаць іх пажаданні ў рэшце рэшт. Гэта звычайны рабочы момант", - растлумачыў беларускі лідар.

Ён дадаў, што ў тым ліку даручыць кіраўніку спраў Прэзідэнта падключыцца ў фінансавым плане, калі гэта будзе патрэбна.

Пра фарміраванне кіруючых органаў Палаты прадстаўнікоў

"Усіх вас папрашу папрацаваць цяпер пару тыдняў у парламенце вельмі сур'ёзна, каб дапамагчы дэпутатам стаць у гэту каляіну і падрыхтаваць і правесці першае пасяджэнне нашага парламента. Нам трэба, будзем адкрыта гаварыць, аказаць неабходную падтрымку дэпутатам (гэта ўжо, як яны папросяць) па фармаванні кіруючых органаў Палаты прадстаўнікоў", - даручыў Прэзідэнт.

Размова пра выбранне старшыні Палаты прадстаўнікоў, яго намесніка, кіраўнікоў камісій. "Залішне не ўмешвацца. Гэта справа дэпутатаў, як яны вызначаць там па рэгламенце, у адпаведнасці з законам гэтыя мерапрыемствы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра заахвочванне дэпутатаў мінулага склікання

Прэзідэнт таксама даручыў падрыхтаваць яго традыцыйную сустрэчу з парламентарыямі мінулага склікання. "Тут таксама трэба будзе вельмі сур'ёзна падрыхтавацца да гэтай сустрэчы. Трэба падзякаваць, узнагародзіць, Уладзімір Паўлавіч (Андрэйчанка. - Заўвага БЕЛТА), тых, хто заслужыў, - даручыў кіраўнік дзяржавы. - Тут не павінна быць ніякіх абмежаванняў, але і не павінна быць "навалам" гэта ўсё. Так, як гэта ў нас прынята: тыя, хто актыўна працаваў. І над Канстытуцыяй многія дэпутаты працавалі".

"Парламент быў як ніколі салідны, прыстойны, праблем нікому не ствараў, працаваў так, як трэба. Таму павінны быць заахвочаны тыя дэпутаты, якія гэтага заслугоўваюць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра працаўладкаванне на новыя месцы

Яшчэ адно важнае пытанне ў жыцці тых, хто завяршае парламенцкую дзейнасць, - працаўладкаванне на новыя месцы. "Гэта падрыхтаваныя людзі, вельмі сур'ёзная школа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Калі патрэбна якая-небудзь дапамога з майго боку, умяшанне ў працэс працаўладкавання дэпутатаў мінулага парламента, вы мяне інфармуйце. Будзем вырашаць гэтыя пытанні", - запэўніў Прэзідэнт.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
08.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)

Далей:
08.20 Спартыўны агляд (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны