Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параўнаў жыццё з матроскай цяльняшкай і даў параду дзецям. Аб гэтым ён заявіў на дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жыццё, гэта датычыцца дзяцей і дарослых, яно заўсёды як матроская цяльняшка. Дзесьці святлейшая палоска, дзесьці цямнейшая. Гэта значыць, калі ў каго-небудзь сёння ёсць пэўныя трывогі, нечага не хапае ў жыцці, памятайце: за гэтай крыху цёмнай палоскай будзе абавязкова светлая палоска ў жыцці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што сярод удзельнікаў свята, як дзяцей, так і дарослых, - людзі з самымі рознымі лёсамі. Камусьці прасцей, нехта вучыцца добра, таму што ў яго больш магчымасцей. А нехта вучыцца вельмі добра, маючы магчымасцей менш, але кампенсуючы гэта велізарным імкненнем да атрымання ведаў.
"І мы зробім усё для таго, каб у тых дзетак, калі ў іх нечага не хапае, каб яны нічым не адрозніваліся ад тых дзяцей, у якіх ёсць усё", - запэўніў Прэзідэнт.
Ён параіў усім дзецям абавязкова старанна вучыцца, паколькі гэта неабходна для будучага жыцця. "Без гэтага нікуды. Вы бачыце, наколькі ўскладнілася жыццё. Але вы маленькія, маладыя, юныя яшчэ зусім. У вас усё наперадзе, у вас светлая галава, нічым не загружана. Дзейнічайце, загружайце яе тымі ведамі, якія вам спрабуюць даць у школе, ВНУ і гэтак далей. Гэта вам вельмі патрэбна будзе ў будучым жыцці. Для таго, каб правільна вызначыцца ў будучым жыцці, сёння трэба вучыцца", - даў параду беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, ідучы на свята, падумаў, што гэта самая складаная аўдыторыя: "Тут людзі вельмі розныя. Розныя па ўзросце, па сваіх пасадах. Гэта і члены ўрада, міністры, і звычайныя школьнікі, якія толькі што пачалі вучобу ў нашых школах. Але ўсіх нас сёння ў гэтай зале аб'ядноўвае адно: наперадзе вялікае любімае свята - наш Новы год".
Прэзідэнт сказаў цёплыя словы ў адрас настаўнікаў і выхавальнікаў, без якіх у тым ліку і гэта свята не адбылося б. "Менавіта яны, кінуўшы свае дамашнія справы, клопаты, дапамаглі вам, дапамаглі мне, каб вы прыехалі сюды. Дапамаглі вам прыехаць у Палац Рэспублікі, дзе мы традыцыйна праводзім гэта светлае свята", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да дзяцей.
Гаворачы пра дарослых, нашых настаўнікаў, выхавальнікаў, Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, што на ўласным вопыце ведае, як цяжка працаваць з дзецьмі. Але потым вельмі прыемна, калі яны даюць тыя вынікі, на якія разлічваюць настаўнікі, выкладчыкі і бацькі.
Сярод запрошаных на дабрачыннае свята - вучні кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы розных алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў, навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце, дзеці-сіроты, дзеці са шматдзетных сем'яў і сем'яў бежанцаў. На свята таксама прыехала дэлегацыя з Латвіі - гэта навучэнцы Рыжскай беларускай асноўнай школы. Для дзяцей падрыхтавалі маляўнічае тэатралізаванае выступленне пад назвай "Формула Новага года".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут