Па кім гудуць званы Хатыні... 22 сакавіка спаўняецца 81 год з дня Хатынскай трагедыі

Фотa: belta.by


У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці ахвярам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 81 год таму - 22 сакавіка 1943 года. Успамінаючы Хатынь, беларусы ўспамінаюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вёску Хатынь гітлераўцы спалілі разам са 149 жыхарамі, з якіх 75 дзяцей. Ні ў чым не вінаватым людзям з вёскі фашысты вынеслі смяротны прыгавор. З дамоў у вёсцы гітлераўцы выгналі старых, дзяцей, жанчын і мужчын. Хворых і слабых падштурхвалі прыкладамі. Усіх сагналі ў гумно на ўскраіне, у якім некалі захоўвалася сена. Дарослыя як маглі супакойвалі дзяцей, але трывога з кожнай хвілінай усё мацней ахоплівала іх. Зачыненыя ўнутры, яны не ведалі, што рабілася звонку.

У гэты час некалькі салдат абкладвалі сцены гумна саломай, лілі бензін і палілі запалкі. Драўлянае гумно імгненна загарэлася. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі выратаваць дзяцей. Пад націскам дзясяткаў чалавечых цел не вытрымалі і абваліліся дзверы. У палаючым адзенні, ахопленыя жахам, людзі кінуліся ўцякаць, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты абыякава расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў.

На месцы вёскі ў памяць аб загінулых быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь". Рашэнне аб будаўніцтве мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 года.

Тэматычна хатынскі мемарыял складаецца з некалькіх частак, але мае адзінае кампазіцыйнае рашэнне, якое паўтарае планіроўку былой вёскі. У цэнтры - бронзавая скульптура "Няскоранага чалавека", побач - сімвалічны дах гумна, у якім жывымі спалілі людзей. На брацкай магіле - "Вянок Памяці". На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў - помнік-зруб з абеліскам у выглядзе пячнай трубы, на якім знаходзіцца мемарыяльная дошка з імёнамі загінулых жыхароў дома. Абеліскі ўвянчаны званамі.

На тэрыторыі комплексу знаходзяцца адзіныя ў свеце "Могілкі вёсак": 185 урнаў з зямлёй з вёсак, спаленых разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але так і не адноўленых.

Яшчэ адзін мемарыяльны элемент хатынскага комплексу - "Дрэва жыцця", на галінах якога ў алфавітным парадку пералічаны назвы 433 беларускіх вёсак, спаленых акупантамі разам з жыхарамі, але адноўленых пасля вайны. На мемарыяльнай "Сцяне памяці" ўстаноўлены пліты з назвамі 260 лагераў смерці і месцаў, дзе фашысты масава знішчалі на тэрыторыі Беларусі людзей. У памяць аб загінулых гарыць Вечны агонь.

У 2004 годзе, да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі была праведзена рэканструкцыя дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Рэканструкцыя была завершана да 25 чэрвеня 2004 года.

18 сакавіка 2023 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылася цырымонія асвячэння царквы Раства Прасвятой Багародзіцы, адноўленай па ўзоры таго храма, які быў тут раней. Пабудаваць копію царквы ўдалося дзякуючы таму, што ў Нацыянальным гістарычным архіве захаваліся апісанні хатынскага храма канца XVIII стагоддзя.

У дзень 80-й гадавіны трагедыі вёскі Хатынь, 22 сакавіка 2023 года, у мемарыяльным комплексе адбылося адкрыццё экспазіцыі новага Музея памяці ахвяр беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У 2023 годзе мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведалі больш за 500 тыс. чалавек.

Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. 8 лютага 2024 года ў Беларусі пачаўся судовы працэс па справе Уладзіміра Катрука, вядомага як кат Хатыні. Восенню 1941 года ён добраахвотна ўступіў у арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў, а потым (не пазней за студзень 1943 года) увайшоў у склад узброенай арганізаванай злачыннай групы - 118-га батальёна ахоўнай паліцыі. Сумесна з іншымі карнікамі, з'яўляючыся камандзірам аддзялення, ён рэалізоўваў агульную з нацысцкімі злачынцамі мэту планамернага знішчэння беларускага народа шляхам забойстваў, пазбаўлення людзей жылля, адзення і прадуктаў харчавання. Катруку ўдалося пазбегнуць адказнасці. Ён скрыўся ад правасуддзя і пражываў у Канадзе да сваёй смерці. 18 сакавіка 2024 года Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў Уладзіміра Катрука вінаватым ва ўчыненні генацыду, гэта значыць злачынстве, прадугледжаным арт.127 КК. У адносінах да яго быў вынесены абвінаваўчы прыгавор без назначэння пакарання.

У гісторыі беларускага правасуддзя такі працэс праводзіўся ўпершыню. Паводле слоў намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука, яго значэнне заключаецца ў захаванні памяці аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленні гістарычнай справядлівасці і забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання. Ён падкрэсліў, што гэта першае судовае рашэнне, але не апошняе. У бліжэйшы час у суды Беларусі будуць накіраваны і іншыя справы такой катэгорыі.

Комплекс "Хатынь" уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Сюды едуць людзі з розных краін, каб аддаць даніну памяці ўсім загінулым у полымі ваеннага ліхалецця беларусам. Хатынь назаўсёды застанецца страшным сімвалам тысяч беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Званы Хатыні - гэта памяць і перасцярога ўсяму свету аб тым, што бяда, якая здарылася тут, больш ніколі не павінна паўтарыцца.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.20 Пакаленне Next (Англ.) (п.)

Далей:
05.40 Зялёны сусвет (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны